Выпускнікі ўсклалі кветкі да стэлы "Мінск - горад-герой"

25 мая 2023

Выпускнікі сталічных школ і гімназій усклалі кветкі да стэлы "Мінск - горад-герой", тым самым яны ўшанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай і выказалі падзяку за мірнае неба. Да знакавага мемарыяла прыйшлі амаль 300 юнакоў і дзяўчат з усіх раёнаў беларускай сталіцы - самыя таленавітыя і паспяховыя вучні. Да ўрачыстай памятнай цырымоніі далучылася кіраўніцтва горада, а таксама педагогі.

Упершыню такая маштабная патрыятычная цырымонія з удзелам выпускнікоў школ у Мінску прайшла летась. У Год міру і стваральна працы традыцыя замацавалася.