Як горад на сямі ўзгорках атрымаў назву Валожын і чаму гэты ўтульны куток па праве лічыцца месцам для жыцця

17 декабря 2023

Разам з карэспандэнтамі АТН адпраўляемся на захад Мінскай вобласці, у невялікі ўтульны гарадок з колькасцю ўсяго 10 тыс. чалавек. Тым не менш у Валожыне актыўна развіваюцца эканоміка, інфраструктура і сацыяльная сфера. У 2024-м горад на сямі ўзгорках ператворыцца ў сталіцу галоўнага свята хлебаробаў Мінскай вобласці - тут пройдзе фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі".

А яшчэ з маляўнічым і самабытным Валожынскім краем звязаны лёсы шматлікіх вядомых людзей. Сярод іх вялікі філосаф і асветнік Сымон Будны, класік беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і выдатны жывапісец Фердынанд Рушчыц. Пра людзей, чыім "Месцам для жыцця" стаў Валожынскі раён, і пра іх дасягненні раскажа Кацярына Страха (падрабязнасці ў відэа).