Час красавання бэзу ў Батанічным садзе Мінска

3 июня 2022

Белы, ружовы, бардовы, блакітны… і безліч адценняў фіялетавага. Час красавання бэзу ў Батанічным садзе Мінска. Бэзавы водар лічыцца антыстрэсавым. А мастакі і кампазітары прысвячаюць пышным суквеццям свае творы. Калекцыя Цэнтральнага батанічнага саду пры Акадэміі навук налічвае больш за 200 сартоў бэзу звычайнага, які расце ў Еўразіі. Беларускія селекцыянеры вывелі і новыя віды з такімі арыгінальнымі назвамі, як "мінчанка", "паўлінка", "мяцель-завіруха".

Устойлівыя шматгадовыя культуры бэзу лёгка паддаюцца селекцыі і квітнеюць штогод. У гэты перыяд захапляюць сваёй разнастайнасцю колераў і непаўторнасцю бутонаў і рададэндраны. Хутка зацвітуць вясёлкавыя касачы і пышныя півоні.