Якасць дарог і праца ЖКГ хвалюе жыхароў горада Масты

8 октября 2019

Якасць жвіровых дарог, водазабеспячэнне населеных пунктаў і асабістыя ўзаемаадносіны з суседзямі. У асноўным з такімі пытаннямі грамадзяне звярнуліся на прамую тэлефонную лінію і прыйшлі на асабісты прыём да памочніка Прэзідэнта, інспектара па Гродзенскай вобласці. Так, жыхароў Мастоў хвалюе праблема адсутнасці асвятлення ў падвалах дамоў, а вёскі Дзенькаўцы Мастоўскага раёна - будаўніцтва воданапорнай вежы. Іван Лаўрыновіч паабяцаў, што пытанне з вадой будзе вырашана да канца года.

Многія пытанні, названыя падчас прамой лініі і асабістага прыёму грамадзян, былі вырашаны на месцы. На астатнія будуць дадзены пісьмовыя адказы ва ўсталяваны тэрмін.