Кабінет камп'ютарнай тамаграфіі адкрылі ў 5-й бальніцы Мінска

17 июля 2020
Кабінет камп'ютарнай тамаграфіі  сёння ўрачыста адкрылі ў 5-й клінічнай бальніцы Мінска. Сучасны апарат апошняга пакалення дазваляе даследаваць кожны міліметр пацыента. Штодня з дапамогай тамографа змогуць дыягнаставаць да 35 чалавек. Адзначым, у найбліжэйшы час яшчэ адзін апарат КТ будзе ўсталяваны ў 4-й бальніцы Мінска і восем  - у сталічных паліклініках. Таксама плануецца закупіць  дваццаць камп'ютарных тамографаў для рэгіёнаў.

Сёння ў сталіцы дыягностыку праводзяць на  васямнаццаці апаратах КТ. У цэлым за апошнія 5 гадоў у сістэму аховы здароўя з бюджэту горада было выдзелена больш за 400 мільёнаў долараў.