Да памятных мерапрыемстваў далучаюцца ўсе навучальныя ўстановы краіны

27 июня 2018

Напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята да памятных мерапрыемстваў далучаюцца і ўсе навучальныя ўстановы краіны. Школьнікі, навучэнцы каледжаў і ліцэяў вывучаюць біяграфіі сваіх продкаў, якія прайшлі ваеннае ліхалецце. Гісторыі і фота размяшчаюць на спецыяльных стэндах пад слоганам: "У страі заўсёды, у памяці навечна!". Так, школьныя калідоры становяцца яшчэ і музеямі, якія дапамагаюць іншы раз успомніць пра цану вялікай перамогі. Так, у гомельскай школе № 27 удзельнікаў акцыі аказалася так шмат, што экспазіцыю вырашылі абнаўляць кожны месяц. Усяго ў паўднёвым рэгіёне памятныя стэнды ўсталявалі амаль 70 устаноў.

Акцыя стартавала ў 2016 годзе, першы час ахоплівала толькі сферу адукацыі. Зараз памятныя стэнды з'яўляюцца і на прадпрыемствах. У Фонд міру з прапановамі сталі звяртацца працоўныя калектывы.