У Віцебску прэзентавалі чацвёрты выпуск "Шагалаўскага зборніка"

27 января 2017

Выданне складаецца з дзвюх частак і ўключае матэрыялы, прысвечаныя біяграфіі і творчасці Марка Шагала. У зборнік увайшлі даклады, прадстаўленыя на Міжнародных Шагалаўскіх чытаннях. Яны праходзяць у Віцебску ўжо больш за 20 гадоў і збіраюць вялізную колькасць даследчыкаў творчасці мастака з розных краін. Тыраж новага зборніка - 100 экзэмпляраў, даступна і электронная версія ў Інтэрнэце.