Па выніках перамоў краін АДКБ падпісаны шэраг дакументаў

1 декабря 2017

Беларусь з'яўляецца паслядоўным прыхільнікам актыўнага ўзаемадзеяння ў рамках Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, павышэння выніковасці яе дзейнасці і ўмацавання аўтарытэту на міжнароднай арэне. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў учора на пасяджэнні сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. На саміт у Мінск прыбылі кіраўнікі ўсіх дзяржаў - членаў арганізацыі. На парадку дня было каля 20 пытанняў. Пасля перамоў у вузкім складзе прайшло пасяджэнне ў пашыраным фармаце. Лідары краін АДКБ абмяркоўвалі становішча ў свеце і развіццё арганізацыі ў якасці магутнай структуры, якая гарантуе бяспеку ў рэгіёне.

Па выніках перамоў падпісана некалькі дакументаў. Сярод іх - пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай бяспекі, сумесная заява аб сітуацыі ў Сірыі, а таксама рашэнне аб процідзеянні незаконнай міграцыі. У Мінску гаварылі і пра стратэгію калектыўнай бяспекі да 2025 года. Пасля Беларусі старшынства ў АДКБ прымае Казахстан. Наступная сесія Савета калектыўнай бяспекі арганізацыі пройдзе ў другой палове 2018 года ў Астане.