Да халадоў рыхтуюцца насельнікі Мінскага заапарка

27 сентября 2019

Экзатычныя жывёлы вяртаюцца з летніх вальераў у цёплыя памяшканні. Яны абсталяваны  абагравальнікамі і інфрачырвонымі лямпамі. У жывёл, якія не збіраюцца пераязджаць,  таксама прыкметныя змяненні. Заатэхнікі правяраюць іх домікі на наяўнасць  шчылін, уцяпляюць жыллё сухой лістотай. А некаторыя птушкі ў адкрытых вальерах прабудуць да першых маразоў. Затым іх пераселяць у закрытыя памяшканні да вясны.

Таксама змяніўся і рацыён жывёл. Акрамя расліннай ежы і мяса, цяпер ім даюць хлеб і больш каларыйныя кашы. А каб умацаваць імунітэт,  насельнікі Мінскага заапарка  штодня атрымліваюць вітаміны - кавуны, яблыкі, гарбузы, вінаград і іншыя прадукты.