Мінск адкрыты для дыялогу з Наўгародскай вобласцю па ўсіх пытаннях, якія ўяўляюць цікавасць

17 октября 2019
Развіццё сельскай гаспадаркі, кааперацыя і пастаўкі прадукцыі машынабудавання -  вось так Мінск і Наўгародская вобласць маюць намер паглыбіць партнёрства.

Новыя праекты Прэзідэнт абмеркаваў сёння з губернатарам рэгіёна Андрэем Нікіціным. Беларускія падрадчыкі таксама могуць заняцца будаўніцтвам жылых і сацыяльных аб'ектаў у Вялікім Ноўгарадзе і іншых гарадах. Такі вопыт у нашых кампаній  ужо ёсць. У цэлым жа тавараабарот за восем месяцаў года склаў амаль 65 мільёнаў долараў. Зрэшты, зыходзячы з узаемнай цікавасці і магчымасцяў,  лічбы больш чым сціплыя. Дарэчы, для губернатара Андрэя Нікіціна  гэта першы візіт у нашу краіну.

Мінск адкрыты для дыялогу з Наўгародскай вобласцю па ўсіх пытаннях, якія ўяўляюць цікавасць. Тым больш для гэтага ёсць усе перадумовы і галоўнае  трывалы падмурак - агульная гісторыя. Гэты візіт Мінск і Наўгародская вобласць успрымаюць як рэстарт -  свайго роду перазагрузку адносін. 

Наўгародская вобласць сёння - гэта 600 тысяч чалавек насельніцтва пры валавым рэгіянальным прадукце  4,5 мільярда долараў. Вобласць уваходзіць у Паўночна-Заходнюю федэральная акругу, а яе сталіца - Вялікі Ноўгарад - адзін з найстаражытных гарадоў Расіі. Акрамя турызму, асноўныя артыкулы экспарту: пясок, торф, буры вугаль, нават лячэбная гразь. Там жа працуе і беларуская дылерская сетка МТЗ, "Амкадор" і "Белвест".