Выдаўцы Беларусі падвялі вынікі працы за 2019 год

11 января 2020
Выдаўцы Беларусі падвялі вынікі сваёй працы за мінулы год і падзяліліся планамі на новы. "Вышэйшая школа"  ўпершыню ў сваёй гісторыі дала старт  выпуску падручнікаў для замежных студэнтаў на англійскай мове. Усяго  за мінулы год у выдавецтве ўбачылі свет 95 новых кніг больш як паўмільённым тыражом. З лёгкай рукі выдавецтва "Народная асвета" летась з'явілася 19 новых падручнікаў для агульнаадукацыйнай школы  тыражом каля мільёна экзэмпляраў. Дарэчы, сёлета  выдавецтва выпусціць новыя падручнікі для 10 і 11 класаў. "Мастацкая літаратура"  выпусціла 85 тысяч экзэмпляраў кніг, "Беларусь" - больш за 100 тысяч. 

Сяргей Пешын, дырэктар выдавецтва "Беларусь": "Сёлета мы хочам зрабіць такі ж альбом пра нашага вядомага ювеліра Кузьміча, якога ўсе добра ведаюць па рэканструкцыі крыжа Ефрасінні Полацкай. Да ювелірнага мастацтва ў нас мала  хто звяртаўся, гэта ў навінку. Хочам яшчэ паказаць таксама,  што ў нас ёсць выдатная школа манументальнага мастацтва, але ў нас вельмі мала выданняў, прысвечаных манументалістам".

Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе з 5 па 9 лютага 

Пазнаёміцца з навінкамі беларускіх выдавецтваў можна з 5 па 9 лютага. У Мінску пройдзе XXVII Міжнародная кніжная выстава-кірмаш.