З-за моцнага ветру ў Беларусі пацярпелі 224 населеныя пункты

21 ноября 2021
Расхадзілася надвор'е і ў Беларусі. З-за моцнага ветру за суткі пацярпелі 224 населеныя пункты. Парывы напярэдадні дасягалі  23 метраў за секунду. Пашкоджаны дахі  двух сельскагаспадарчых будынкаў у Горацкім раёне. Зафіксавана  36 выпадкаў падзенняў дрэў  у Брэсцкай, Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай абласцях і ў сталіцы, у выніку якіх пашкоджаны  аўтамабіль. На шчасце,  пацярпелых няма. Перыядычна парушалася  электразабеспячэнне  амаль у паўтысячы гарадах і сёлах. На раніцу без святла заставаліся  3 населеныя пункты і 25 трансфарматарных падстанцый. Вядуцца  аднаўленчыя работы. Сёння сіноптыкі таксама прагназуюць моцны вецер парывамі  да 18 метраў за секунду.