Інжынерныя класы - старшакласнікі Фаніпаля на паглыбленым узроўні вывучаюць дакладныя навукі

10 октября 2023

Даведацца, як працуе шпулька "Тэслы", разлічыць сілу току, неабходную для запуску розных электрапрыбораў, і ў дасканаласці вывучыць сотні фізічных формул. У гэтым вучням Мінскай вобласці дапамагаюць інжынерныя класы, якія сёлета адкрыліся ў навучальных установах цэнтральнага рэгіёна. Так, у школе № 1 горада Фаніпаль старшакласнікі з гэтага года на паглыбленым узроўні вывучаюць дакладныя навукі. Выкладчыкі праводзяць практычныя заняткі, на якіх вучні самі ставяць нетрывіяльныя эксперыменты. Такі падыход дазваляе паглыбіцца ў тэхнічную накіраванасць.

Паглыблена вывучаюць прадметы тэхнічнага профілю з гэтага года і ў сталіцы. Інжынерныя класы працуюць у 15 школах Мінска.