У Маскве стартуе летняя школа маладых навукоўцаў і журналістаў ЕАЭС

13 июля 2015

Еўразійскі эканамічны саюз - усё ад гісторыі стварэння да перспектыў яго развіцця. Сёння ў Маскве адкрываецца летняя школа для маладых навукоўцаў і журналістаў краін ЕАЭС. Арганізатары - Еўразійская эканамічная камісія і Расійскі савет па міжнародных справах. У найбліжэйшы тыдзень удзельнікаў чакаюць лекцыі, майстар-класы і семінары. Па выніках работы летняй школы ўдзельнікі пакажуць сваё бачанне развіцця еўразійскай інтэграцыі. Лепшыя прапановы могуць быць скарыстаныя ў рабоце Еўразійскай эканамічнай камісіі.