Інжынерныя класы адкрыліся ў школах Мінскай вобласці

13 октября 2023

Калі гаварыць аб школьнай адукацыі, то яна не абмяжоўваецца толькі стандартнай праграмай. Даведацца, як працуе шпуля Тэслы, разлічыць сілу току, неабходную для запуску розных электрапрыбораў і ў дасканаласці вывучыць сотні фізічных формул. У гэтым вучням Мінскай вобласці дапамагаюць інжынерныя класы, якія сёлета адкрыліся ў навучальных установах Цэнтральнага рэгіёна. Так, у першай школе Фаніпаля старшакласнікі з гэтага года на паглыбленым узроўні вывучаюць дакладныя навукі. Выкладчыкі праводзяць практычныя заняткі, на якіх вучні самі ставяць нетрывіяльныя эксперыменты. Такі падыход дазваляе ўглыбіцца ў тэхнічную скіраванасць.

Працягвае развівацца ў Цэнтральным рэгіёне і кірунак STEM. Юныя праграмісты і робаканструктары распрацоўваюць свае праекты і прадстаўляюць іх  на рэспубліканскіх конкурсах.