Інклюзіўнае кафэ адкрылася ў Мінску

29 мая 2020
Першае інклюзіўнае кафэ ў Мінску. Адкрыў яго беларускі калясачнік Аляксандр Аўдзевіч. Гэта месца цалкам даступнае для людзей з інваліднасцю. Тут будзе зручна і наведвальнікам, і персаналу, нават ёсць асобны ліфт для людзей на калясцы. А для кавы - спецыяльныя керамічныя кубкі з нанесеным шрыфтам Брайля  для зручнасці людзей са слабым зрокам. Кавярня адкрыта ўсяго два тыдні, але наведвальнікаў ужо шмат.

Кавярня - вынік сацыяльнага праекта "Інклюзіўны барыста", якому ўжо два гады. Менавіта тады Саша Аўдзевіч разам з камандай ездзіў па Беларусі і навучаў людзей з інваліднасцю прафесіі барыста.

Акрамя кафэ, гэта яшчэ і трэнінгавы цэнтр. Тут чалавек з інваліднасцю можа прайсці бясплатны курс навучання прыгатавання кавы. А потым можа з'явіцца і магчымасць працаўладкавацца.