Вернікаў аб'яднала адна малітва

21 января 2017

Гэтым вечарам архікафедральны сабор Прасвятой Дзевы Марыі стаў цэнтрам яднання хрысціянаў усіх канфесій.

Праваслаўныя, каталікі, пратэстанты і лютэране ўзнеслі да неба біблейскія тэксты, якія загадзя рыхтуюць хрысціяне розных краін. Сёлета матэрыялы для службы рыхтавалі веруючыя з Германіі. Аб'яднаўчае набажэнства ў каталіцкім храме прайшло ў рамках Міжнароднага тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў. Прыхільнікі розных канфесій запалілі свечкі, а таксама павіталі адно аднаго абдымкамі і паклонам у знак міру і адзінства.

Міжнародныя тыдні малітваў аб адзінстве хрысціянаў праводзяцца з 1968 года. У гэтыя студзеньскія дні прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій па ўсім свеце традыцыйна пяюць тэксты з біблейскімі разважаннямі.