У Доме афіцэраў прайшоў канцэрт аркестра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

5 апреля 2014

Да мая застаецца яшчэ нямала часу, але першыя водгаласы Дня Перамогі чутныя ўжо сёння. Адначасова ўрачыста і лёгка прайшоў у Доме афіцэраў канцэрт аркестра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Назва праграмы Галоўнае свята як нельга лепш перадала ідэю выступлення - канцэрт прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Са сцэны прагучалі кампазіцыі самых розных жанраў і эпох - ад класікі да фальклору ў рокавай апрацоўцы. Традыцыйна канцэрт аркестра сабраў поўную залу.


Мерапрыемства прайшло пад знакам яшчэ адной даты. 1 красавіка аркестру споўнілася 64 гады. Віншаванні прымалі па дарозе на Радзіму. Ужо шмат гадоў калектыў актыўна гастралюе. У наступным годзе ён адзначыць юбілей, а значыць, музычнае свята будзе яшчэ больш яркім і насычаным.