Інфармацыйная кампанія па барацьбе з каранавірусам працягваецца на беларускай граніцы

22 мая 2020
Пагранічнікі сумесна з Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі распрацавалі для тых, хто ўязджае ў нашу краіну,  памятку з правіламі паводзінаў падчас пандэміі. Першымі брашуры атрымалі тыя, хто прыляцеў у Нацыянальны аэрапорт. У Дзяржпагранкамітэце паведамілі, што інфармацыйныя лістоўкі будуць раздаваць падарожнікам абсалютна ва ўсіх пунктах пропуску. 

На кантролі і стан здароўя  тых, хто прыбывае. Напрыклад, у аэрапорце за тэмпературай цела пасажыраў назірае цеплавізар, а пагранічнікі падчас пашпартнага кантролю зважаюць на знешнія прыкметы самаадчування. У выпадку неабходнасці  чалавека, які захварэў,  ізалююць ад агульнага пасажырапатоку.