У Мінску выбралі валанцёра года

5 декабря 2018

Узнагароджвалі як працоўныя студэнцкія атрады, так і персанальна добраахвотнікаў - за асабісты ўклад. Сёлета ў такой намінацыі перамог прадстаўнік Мінскага раёна Раман Новікаў. Ганаровыя дыпломы Белтэлерадыёкампаніі ўручылі і валанцёрам, якія працавалі на дзіцячым "Еўрабачанні" - гэта больш як 300 чалавек. Узнагародамі ўдастоілі і артыстаў эстрады, якія пастаянна прымаюць удзел у дабрачынных праектах.

На працягу года маладыя людзі арганізоўваюць дабрачынныя вечары ў дзіцячых дамах, дапамагаюць ветэранам, аднаўляюць храмы і музеі. Валанцёраў, юнакоў і дзяўчат, у нашай краіне больш як 37 тысяч.