У Беларусі сталі вядомыя імёны ўсіх кандыдатаў у дэпутаты

12 августа 2016

Чарговы этап выбарчай кампаніі завяршыўся. Сёння кіраўнік Цэнтрвыбаркама падчас анлайн-канферэнцыі, арганізаванай БелТА, паведаміла першыя афіцыйныя звесткі.

На прамую сувязь са студыяй выходзіць наш карэспандэнт Вольга Анішчанка, і ў яе самая апошняя інфармацыя.

У гэтыя хвіліны кіраўнік ЦВК адказвае на самыя актуальныя пытанні анлайн-карыстальнікаў: выбаршчыкаў, журналістаў. Ужо сфарміраваны канчатковы спіс прэтэндэнтаў на месцы ў парламенце. Напярэдадні, нагадаем, актуалізавалі колькасць кандыдатаў. Іх было 630 чалавек. Дарэчы, месцаў у парламенце толькі 110. Але ў ЦВК тлумачылі, што працэнтаў 20, а то і больш патэнцыяльных кандыдатаў (як паказвае практыка) атрымліваюць так скажам штрафныя карткі. Іх дакументы не праходзяць праверкі. А як атрымалася на гэты раз? Лідзія Ярмошына назвала канчатковыя лічбы тых, хто атрымае пасведчанні кандыдатаў у дэпутаты.

Даведацца імёны зарэгістраваных кандыдатаў выбаршчыкі змогуць на сайце Цэнтральнай камісіі, а таксама ў сродках масавай інфармацыі.

Зараз кандыдаты ў дэпутаты могуць пачынаць агітацыю.

Гэта самы важны і актыўны этап выбарчай кампаніі. Ён будзе доўжыцца аж да 10 верасня. Даецца практычна месяц для выступленняў перад выбаршчыкамі на сходах, для пікетаў на ажыўленых вуліцах горада. Выступаць кандыдаты ў дэпутаты змогуць і ў радыё- і тэлеэфіры. На каналах Белтэлерадыёкампаніі трансляцыі стартуюць 15 жніўня.

Дарэчы, сёння адбудзецца жараб'ёўка для вызначэння даты і часу выступленняў. Таксама адзначу, што анлайн-канферэнцыя з кіраўніком ЦВК у гэтыя хвіліны працягваецца. У выбаршчыкаў яшчэ ёсць час, каб пакінуць на сайце БелТА сваё пытанне. Усе адказы будуць апублікаваныя ўжо сёння практычна ў рэжыме анлайн.