Іміджавы беларускі праект "Карта госця" адправіўся ў падарожжа па краіне

16 мая 2019
Напярэдадні яго прэзентавалі ў Магілёве. Следам за сталіцай зараз і тут адкрыты прадстаўніцкі цэнтр кампаніі. І кожны турыст, у тым ліку з-за мяжы,  зможа набыць пропуск у свет скідак на наведванне славутасцяў:  музеяў, кафэ і гасцініц, а таксама  праезд у грамадскім транспарце. Час дзеяння такой карты - ад сутак  да года. Дзве новыя  выпушчаны спецыяльна да Еўрапейскіх гульняў.

Неўзабаве "Карты госця"  турысты змогуць набыць у кожным рэгіёне. На чарзе  Віцебск.