У Пустынках адноўлены храм

1 июня 2020
У Пустынках - турыстычнай мецы Мсціслаўскага раёна на тэрыторыі Успенскага манастыра - адноўлены старажытны храм. Гэта Пакроўская царква з брацкім корпусам 18-19 стагоддзяў. Каб вярнуць святыні ранейшае аблічча, спатрэбілася 10 гадоў. Унутры будаўнікі замянілі арачныя перакрыцці на маналітныя, каб спыніць абвальванне і захаваць  спрадвечны цагляны мур. Нямала часу спатрэбілася і на аддзелачныя работы.  Асвячэнне храма і першую службу ў ім правёў архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній. 

Дзмітрый Пімашэнка, старшыня Мсціслаўскага райвыканкама: "Мы маем намер навесці парадак на тэрыторыі манастыра. Мы плануем завяршыць працы па аднаўленні лесвіцы, якая вядзе да царквы. І мы станем сведкамі яшчэ не аднаго важнага адкрыцця, аб'екта на тэрыторыі манастыра". 

Характэрна, што храм, закрыты роўна 100 гадоў назад, аднавілі пры падтрымцы дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы, а таксама на сродкі вернікаў і мецэнатаў.