Грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў Бруселі, варта выконваць указанні мясцовых улад

21 июня 2017

Ваенны патруль на Цэнтральным вакзале Бруселя застрэліў мужчыну з поясам смяротніка. Па ім адкрылі агонь, калі раздаўся невялікі ўзрыў. Іншых ахвяраў няма. Бельгійскія СМІ паведамляюць, што да атакі ён выкрыкваў ісламісцкія лозунгі. Вясной мінулага года ў нападах на аэрапорт і метро Бруселя загінулі 32 чалавекі. Адказнасць за гэтыя атакі ўзяла на сябе "Ісламская дзяржава". З тых часоў шматлюдныя месцы ў бельгійскай сталіцы патрулюе не толькі паліцыя, але і армія. Грамадзянам Беларусі, якія зараз знаходзяцца ў Бруселі, варта дакладна выконваць усе ўказанні мясцовых улад. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні МЗС нашай краіны ў афіцыйным Twitter ведамства.