Парыжская паліцыя адшуквае жанчыну, якая суправаджала ўзброенага мужчыну ў Дыснейлэндзе

29 января 2016

Раней паступала інфармацыя, што яна затрыманая, аднак высветлілася, што здарылася памылка, і жанчыну адпусцілі. Нагадаем, паліцыя затрымала 28-гадовага мужчыну напярэдадні, калі ён спрабаваў увайсці ў гатэль на тэрыторыі парыжскага парку забавак. У яго чамадане падчас вобыску было выяўлена два пісталеты, патроны і Каран. Затрыманы заявіў, што носіць зброю выключна з мэтай самаабароны. Вядома, што ён з'яўляецца грамадзянінам адной з еўрапейскіх краін і праблем з законам у яго раней не было. У Францыі пасля лістападаўскіх тэрактаў дагэтуль дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча.