Госць выязной студыі - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Саладуха

19 июня 2019

Працягваецца генеральны прагон цырымоніі адкрыцця Гульняў тут, на "Дынама". Музыка раздаецца за сотні метраў ад эпіцэнтра спартыўнай падзеі. Мінску не прывыкаць: на стадыёне ўжо праходзілі буйныя музычныя фестывалі і канцэрты. Праверыць "Дынама" на ўстойлівасць ад музычных хваль і апладысменты першым адважыўся Аляксандр Саладуха. І стаў першым артыстам, які даў паўнавартасны сольны канцэрт на абноўленым нацыянальным алімпійскім стадыёне. Заслужаны і ўжо па-сапраўднаму народны артыст сабраў больш за 7 тысяч гледачоў. Усе заяўленыя білеты былі раскуплены літаральна за 10 дзён. Вось такое паспяховае канцэртнае хрышчэнне. 

Сёння Аляксандр Саладуха, дарэчы, факеланосец "Полымя міру", у нас у студыі (відэа).