Гарадскія птушкі ўсё часцей разбіваюцца аб шкляныя будынкі

24 сентября 2019

Гарадскія птушкі ў небяспецы. Вышынныя дамы з люстэркавымі фасадамі і падсвятленне на іх блытаюць крылатых. І яны ўсё часцей разбіваюцца аб шкляныя будынкі. Арнітолагі тлумачаць: гэта адбываецца, бо ў пералётных зараз сезон міграцыі. Птушкі ляцяць у вырай і не заўважаюць перашкод. Іх блытаюць люстэркавыя фасады, у якіх адбіваюцца дрэвы і аблокі. Паводле падлікаў спецыялістаў, штогод у нашай краіне ў такіх сітуацыях гінуць больш за паўтара мільёна крылатых. Са шклом часцей за ўсіх сутыкаюцца сініцы, дразды, малінаўкі і шпакі. Каб абараніць іх, арнітолагі прыдумваюць лайфхакі для птушак.

Таксама каб пазбегнуць гібелі птушак, спецыялісты раяць наклейваць на шкляныя фасады будынкаў спецыяльныя налепкі з выявамі драпежных птушак. Дарэчы, такія можна ўбачыць уздоўж кальцавой дарогі.