Рэспубліканскі аўтапрабег "За адзіную Беларусь!"

24 октября 2020

Дарогі розныя - мэта адна: пабудаваць незалежную і моцную краіну.

Чацвёрты аўтапрабег "За адзіную Беларусь!" дасягнуў фінальнага пункта маршруту ў Магілёўскім раёне. У абласным цэнтры аўтакалону сустрэлі ў новым парку на маляўнічым беразе Дняпра і пачаставалі салдацкай кашай. Затым быў разгорнуты вялікі флаг краіны - 9 метраў у шырыню і 30 у даўжыню. На плошчы Славы да Вечнага агню леглі кветкі. Далей удзельнікаў аўтапрабегу чакае экскурсійная праграма ў Магілёве, а затым наведванне мемарыяльнага комплексу "Буйніцкае поле". Удзел у прабегу прынялі каля сотні аўтамабілістаў. Зарадзіцца добрым настроем не перашкодзіла нават дрэннае надвор'е.

Наступны аўтапрабег абяцае сабраць не меншую колькасць удзельнікаў. Ён пройдзе ў суботу, 31 кастрычніка. Гэтым разам калона пад нацыянальным флагам адправіцца ў Гродна.