Гомельскія студэнты стварылі сваё тэлебачанне

30 ноября 2018

Удзел у міжнародным праекце дазволіў набыць дарагую тэхніку, сабраць крэатыўную каманду і пачаць здымачны працэс. Прычым, у Гандлёва-эканамічным універсітэце Гомеля факультэта журналістыкі няма. Сёння ва ўмоўнай сетцы вяшчання некалькі праграм: дайджэсты навін, апытанні і ток-шоу. Аўдыторыя канала - студэнты ўніверсітэта. Праграмы транслююць на галоўныя экраны па ўсёй ВНУ. Сачыць за жыццём альма-матар можна і ў Інтэрнэце: на афіцыйным YouTube-канале і ў сацыяльных сетках.