Год навукі. 1200 праектаў за 365 дзён

8 января 2017

Ад эфектыўнай працы гэтых людзей залежаць не толькі спартыўныя дасягненні.

Размова пра навукоўцаў. Тэхналогіі і інавацыі на сучасным рынку - адна з асноўных канкурэнтных пераваг. Укараненне перадавых распрацовак дазваляе прадпрыемствам, а значыць і эканоміцы ў цэлым, рухацца наперад і адкрываць  новыя вытворчасці. Інакш у наш хуткабежны  час можна проста безнадзейна адстаць.

Год навукі ў нашай краіне пачаўся ўсяго тыдзень назад, але нягледзячы на гэта,  у супрацоўнікаў Беларускай акадэміі ўжо распісаны план на 1200 праектаў, на парадку  дня - стварэнне новага спадарожніка, сарака новых унікальных лекаў, дзясяткі міжнародных выстаў і нават рэформа агульнай рабочай сістэмы. Гэты год павінен стаць літаральна  прарыўным.  У Акадэміі навук штогод прэзентуюць ад трох да пяці распрацовак сусветнага значэння.

Летась нашы хімікі пачалі працаваць з чыстым чалавечым бялком - лактаферынам. Яго атрымалі з малака трансгенных коз. Раней гэта ўжо спрабавалі зрабіць у Амерыцы і Кітаі, але беспаспяхова. Распрацоўка дазволіць  рэгуляваць рост клетак касцяной тканкі і кішэчніка, а акрамя таго прыпыніць развіццё раку.

Другі  амбіцыйны праект, які нашым навукоўцам адназначна паддаўся, -  сінтэз унікальнага рэчыва дэйтэрыя. Гэта праца над чалавечым арганізмам на клетачным узроўні. Ён зможа запаволіць працэс старэння.

Яшчэ адзін праект 2016-га, які зараз зацікавіць спецыялістаў з дзясятка краін, - унікальны матэрыял, з дапамогай якога астранамічныя люстэркі стануць звышлёгкімі, гэта дазволіць дастаўляць іх на любую вышыню. Зусім хутка яны стануць часткай касмічных тэлескопаў.

У інстытуце фізікі ў 2016-м  таксама прэзентавалі некалькі праектаў, якія па выніках года ўвайшлі ў топ 10. У першую чаргу гэта работа  з лазерамі і са святлом.  Адзін з праектаў - метад, які дазваляе ажыццяўляць  квантавую тамаграфію святла, апублікаваны ў самым прэстыжным сусветным навуковым выданні Nature.

Оптыкай займаліся і ў інстытуце праблем інфарматыкі. Толькі тут - у медыцынскіх мэтах. Распрацаваны ўнікальны метад аналізу малюнкаў, які дазволіць вызначаць рак грудзей на самых ранніх стадыях хваробы. З гэтым праектам мы апярэдзілі ЗША, Германію і Вялікабрытанію на двух міжнародных навуковых спаборніцтвах.

Вельмі важны вынік прадставілі і ў навуковым цэнтры па земляробстве. Зараз тэрміны атрымання некаторых форм жыта можна будзе скараціць у 2 разы і паскорыць селекцыю.

У топ 10 дасягненняў навукоўцаў  2016-га ўклад унеслі і беларускія гісторыкі. Ім атрымалася вывучыць і адкрыць унікальны для Усходняй Еўропы помнік эпохі вікінгаў. Археалагічны комплекс знаходзіцца на віцебскім Падзвінні. Дарэчы, ужо сёлета яны плануюць выпусціць самы дакладны шматтомны атлас нашай краіны, дзе з'явіцца інфармацыя, пра якую ведалі дагэтуль толькі некаторыя супрацоўнікі гістарычнага інстытута.