Стаўка рэфінансавання зноў падае

23 августа 2017

Ва ўборачнай кампаніі лічбы ўпэўнена растуць, а ў іншай важнай сферы яны зніжаюцца. Стаўка рэфінансавання зноў падае. З 13 верасня па рашэнні праўлення Нацбанка яна складзе 11 з паловай гадавых, стаўшы лягчэйшай на паўпрацэнта.

За год гэта ўжо сёмае зніжэнне ключавой стаўкі. За гэты час яна страціла 6 з паловай працэнтных пунктаў. Нагадаем, падзенне стаўкі рэфінансавання напрамую ўплывае на патанненне крэдытаў для грамадзян і прадпрыемстваў. Такое рашэнне рэгулятар растлумачыў стабільнасцю на фінансавым рынку. Фактычная інфляцыя працягвае памяншацца.

У жніўні ў гадавым выражэнні прырост спажывецкіх цэн на ўзроўні крыху ніжэйшым за 6 %, базавая інфляцыя - каля 5 % у гадавым выражэнні.