Галоўны медыяхолдынг краіны ўмацуе рэгіянальнае вяшчанне абноўленым кантэнтам

5 февраля 2015

Аб гэтым сёння распавёў кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі. Генадзь Давыдзька прыняў удзел у пасяджэнні калегіі Міністэрства інфармацыі. Пад куратарствам медыяхолдынга плануюць стварыць абласныя тэлеканалы. На думку Генадзя Давыдзькі, гэта і магчымасці для творчай працы журналістаў, і, галоўнае, выкараненне ў эфіры няякаснага тэлепрадукту.

Генадзь Давыдзька, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі: "Нарадзілася ідэя, яна ляжала на паверхні, - умацаванне рэгіянальнага вяшчання. У першую чаргу, стварэнне губернскіх тэлеканалаў, якія будуць адначасова знаходзіцца і пад кіраваннем холдынга Белтэлерадыёкампаніі, але належаць, маральна і фінансава, як заўгодна, менавіта абласным выканаўчым камітэтам".

Медыябосы краіны сёння таксама гаварылі аб адказнасці, кадрах і эканамічных паказчыках працы галіны. Без увагі не пакінулі і папраўкі ў закон аб СМІ. З 1 студзеня ў Беларусі створаная прававая база, якая дазваляе прыцягваць да адказнасці інтэрнэт-СМІ за распаўсюджванне неналежнай інфармацыі.