Беларускай чыгунцы - 155

20 декабря 2017

Пасажыраў мінскага вакзала сёння праводзілі і сустракалі пад гукі сімфанічнага аркестра. Нагодай стала круглая дата - Беларускай чыгунцы 155 гадоў! Як адзначылі спецыялісты, за апошнія гады значна аднавіўся рухомы састаў, сярэдняя хуткасць цягнікоў вырасла да 86-ці кіламетраў за гадзіну, а месцамі і да 120-ці. Сёлета паслугамі чыгункі скарысталіся амаль 80 мільёнаў пасажыраў. Загадзя можна набываць білеты на міжнародныя маршруты.

Акрамя таго, сёння ж ушанавалі двухмільённага пасажыра, які набыў білет праз інтэрнэт. Уладальнікам шчаслівага квітка стаў мінчанін Ілья Кашпур. Удачу маладому чалавеку прынёс рэйс па маршруце Мінск - Брэст - Варшава. Прадстаўнікі чыгункі ўручылі пасажыру сертыфікат, які дазваляе карыстацца віп-залай чакання на працягу года.

Дарэчы, кожны шосты чыгуначны білет беларусы набываюць праз інтэрнэт.