Новую эру беларускага тэлебачання адкрыюць суперсучасныя перасовачныя тэлестанцыі

8 Лістапада 2018

Спецыяльна для нашага медыяхолдынга найбуйнейшы сістэмны інтэгратар Еўропы робіць 4 першакласныя комплексы. Мы пашыраем тэхнічную базу, каб зрабіць карцінку яшчэ больш якаснай і адпаведнай сусветным вяшчальным тэндэнцыям. У поўным складзе новыя ПТС прыбудуць да II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Мінску летам 2019.

А пакуль Вольга Мядзведзь з Германіі з тэст-драйвам першай тэлестанцыі. У дапамогу нашай "Александрыне" "Ефрасіння", "Яніна", "Рагнеда" і "Паўліна". Каб перадаць праз мільёны экранаў усе перамогі і эмоцыі найбуйнейшай спартыўнай падзеі 2019 года - II Еўрапейскіх гульняў у Мінску - у арсенале Белтэлерадыёкампаніі папаўненне: найноўшыя перасовачныя тэлевізійныя станцыі фармату HD. Па традыцыі ім ужо прыдумалі імёны.

Прафесійнае тэлебачанне на колах ствараецца па ўсіх патрабаваннях заказчыка. Такім чынам, абсталяванне для Белтэлерадыёкампаніі індывідуальнае. Праект эксклюзіўны - уручную збіраюць каля 4 дзясяткаў нямецкіх спецыялістаў у рэкордныя тэрміны. У кожнай тэлеплатформе тэхнічнае начынне ад перадавых сусветных вытворцаў.

Перасовачныя тэлевізійныя станцыі прызначаны для здымак па-за звыклымі павільёнамі. Так, у апаратнай могуць адначасова знаходзіцца дзясяткі прафесіяналаў, якія ствараюць эфірную карцінку.

У кожным камплекце ПТС у цэлым 20 камер: 16 стандартных, 2 beauty shot і 2 радыё, якія працуюць без правадоў. У дадатак да кожнай з 4 машын - мабільныя студыі з 4 камерамі, якія могуць працаваць асобна ад асноўнай платформы.

Машына, што суправаджае кожную ПТС, прызначана для перавозкі ўсёй тэхнікі і персаналу. Уся апаратура і спадарожныя прыстасаванні знаходзяцца ў боксах на стэлажах. Спусціць цяжкавагавыя кантэйнеры дапаможа спецыяльны замаскіраваны механізм, які апроч пульта можа кіравацца нагамі.

На першы погляд, гэта проста спецыялізаваная фура, прафесійнай мовай - дапаможная машына да асноўнай ПТС. Але ёсць у яе схаваныя функцыі. Зараз пакажу. На дахах камплект абсталяваны пляцоўкамі для камер. Такім чынам, у любых умовах, дзе разгортваецца тэлевізійны павільён пад адкрытым небам, ёсць прыгожы панарамны агульны план з верхняга пункта.

У шлях з Германіі ў Беларусь першы дуэт ПТС "Ефрасіння" і яе машына-спадарожніца адправяцца 19 лістапада. Пасля ўсіх мытных праверак - прыёмна-здатачныя выпрабаванні і навучанне нашых супрацоўнікаў працы на комплексе. Плануецца, што ў эксплуатацыю новая адзінка тэхнікі будзе ўведзена літаральна праз паўтара месяца.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя