"Галоўны эфір" у 21:00 на "Беларусь 1"

31 мая 2015

Беларусь сёння адзначае Дзень хіміка. Прафесійнае свята аб'ядноўвае навукоўцаў, студэнтаў і выкладчыкаў хімічных факультэтаў. Сёлета за першы квартал хімічная прамысловасць Беларусі стала лідарам па тэмпах росту вытворчасці. Найбуйнейшыя прадпрыемствы галіны - "Беларуськалій", "Гродна-Азот" і "Гомельскі хімічны завод". Прызнанне высокай якасці іх прадукцыя атрымала не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. А геаграфія экспарту ахоплівае дзясяткі краін свету. Хімічная галіна ў лічбах - інтэрв'ю з намеснікам старшыні канцэрна "Белнафтахім" глядзіце сёння а 9-й гадзіне вечара ў "Галоўным эфіры".