Галоўная ёлка краіны

24 декабря 2020
Да Новага года ўсяго тыдзень. Гэта самы загадкавы і чароўны час. 

Невыпадкова  менавіта напярэдадні навагодніх свят  у Беларусі штогод стартуе акцыя "Нашы дзеці". Самы кранальны і патрэбны марафон  праходзіць ужо чвэрць стагоддзя. Гэта магчымасць выявіць клопат і падарыць часцінку цяпла тым, хто абдзелены і мае патрэбу ў нашай увазе. У свой час  гэта ініцыятыва прэзідэнта стала сапраўдным драйверам добрых спраў.  Асаблівы момант дабрачыннай акцыі, якая праходзіць  гэтымі днямі,  - Галоўная ёлка краіны ў Палацы Рэспублікі. Сёння гасцямі свята сталі амаль 2 з паловай тысячы дзяцей з усіх куткоў Беларусі. 

Тут пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў,  сапраўдныя вундэркінды і таленты, усе, хто ярка паказаў сябе ў адыходзячым годзе. Для многіх дзяцей было марай  трапіць у Мінск на Галоўную ёлку. Яшчэ яе называюць прэзідэнцкай.  Бо па традыцыі  павіншаваць дзяцей прыязджае асабіста кіраўнік дзяржавы. 

У гэтыя светлыя перадсвяточныя дні  ад Аляксандра Лукашэнкі абавязкова гучаць цёплыя словы пажадання юным беларусам. Самыя эмацыянальныя кадры сабрала Святлана Чарнова.

Сардэчна запрашаем у казку! Так, менавіта казка сёння здарылася ў Палацы Рэспублікі. Дзіцячы смех, эмоцыі захаплення і тысячы жаданняў, якія ляцяць у сусвет. 

Ля Галоўнай ёлкі настрой стваралі казачныя персанажы. Тут і  конкурсы, і віктарыны і, вядома, знаёмствы з новымі сябрамі. Усё склалася ў адну вялікую пераднавагоднюю гісторыю, дзе кожны  галоўны персанаж. Хтосьці кулінар, актрыса, хтосьці проста паслухмяны сын, а хтосьці фінансіст. Як, напрыклад,  Сямашка Антон Сяргеевіч, так прадставіўся нам вучань 8 класа. З Антонам мы сустрэліся напярэдадні ўрачыстасці ў цырку. Сталы погляд, упэўненая хада. Хлопчык з невялікага аграгарадка Удзела Глыбоцкага раёна сціпла дзеліцца сваімі дасягненнямі. Ён сёлета  заняў першае месца на абласной алімпіядзе па фінансавай граматнасці. Спаборнічаў з 10-мі і 11-мі класамі.

Галоўная ёлка краіны сабрала каля 2,5 тысячы дзяцей з усіх куткоў  Беларусі

Мара спраўдзілася, як і яшчэ  ў амаль 2 з паловай тысяч дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны. Менавіта столькі гасцей вакол сябе сабрала Галоўная ёлка ў Палацы Рэспублікі. 

Тут і тыя, хто застаўся без бацькоўскай увагі, дзеці са шматдзетных сем'яў, малазабяспечаных, таленавітыя дзеці, кадэты. Для кожнага гэты дзень насычаны эмоцыямі, уражаннямі і жаданнем дзяліцца сваімі поспехамі за адыходзячы год. 

Святочная ёлка ў Палацы Рэспублікі - гэта, па сутнасці, кульмінацыя дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Самай добрай традыцыі ўжо 25 гадоў. У пераднавагодні чароўны перыяд спартсмены і палітыкі, бізнесмены і медыяперсоны аб'ядноўваюцца, каб зрабіць больш шчаслівымі хлопчыкаў  і дзяўчынак усёй краіны, і самі трошкі становяцца дзецьмі. З падарункамі наведваюць тых, хто выхоўваецца ў інтэрнатах, дзіцячых дамах або знаходзіцца на лячэнні. Сёлета марафон дабра  ахопіць больш за 15 тысяч дзяцей.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў дзяцей з надыходзячымі святамі

На свята да дзяцей прыехаў і прэзідэнт. Его прыбыцця, між іншым, дзеці чакалі з няменшым хваляваннем. Таму як толькі кіраўнік дзяржавы падняўся на сцэну, тут жа апынуўся пад прыцэлам фотакамер маленькіх гледачоў. Здымаць дазволена! Для Аляксандра Лукашэнкі гэта адно з самых любімых мерапрыемстваў, запланаваных у рабочым раскладзе. Што можа параўнацца з тым, калі на цябе глядзяць сотні добрых, сумленных і  поўных надзеі дзіцячых вачэй. Прэзідэнт прызнаўся шчыра - хвалюецца.

Чужых дзяцей не бывае

Шчаслівыя вочы дзяцей  толькі даказваюць значнасць марафону добрых спраў. Зараз яны дакладна ведаюць - цуды сапраўды здараюцца. У нашай краіне шмат добрых і спагадных людзей, для якіх чужых дзяцей не бывае.

Свята не бывае без падарункаў. Адным з іх стаў спектакль "Чароўны свет". Героі музычна і танцавальна распавялі добрую і павучальную навагоднюю гісторыю.

Нягледзячы на высокую  загружанасць, прэзідэнт пакінуць свята не  спяшаўся: спусціўся ў залу, каб паглядзець пастаноўку разам з дзецьмі.

Дзеці падрыхтавалі навагодні падарунак для прэзідэнта

Свайго госця гэтага вечара дзеці не адпусцілі проста так. Традыцыйна пасля спектакля ўручылі свае падарункі: плеценую з лазы шкатулку з навагоднімі шарамі, выкананымі ў аўтарскай тэхніцы, і пано "Навагодняя ноч".

Сэлфі з прэзідэнтам

Якое ж свята без сэлфі - такое яно, новае пакаленне. Прагрэсіўнае і вельмі шчырае. Гэтыя кадры гавораць самі за сябе: без сарамлівасці дзеці імкнуліся абняць прэзідэнта і зрабіць сумеснае фота на памяць, каб тут жа адправіць запаветны кадр. Можна толькі меркаваць, наколькі  нечакана гэта было для іх родных, блізкіх і сяброў.

Фатаграфія з прэзідэнтам зараз ёсць і ў Цімафея Пячынскага. Навучэнец кадэцкага вучылішча, выдатнік вучобы сваёй рашучасцю здзівіў бацькоў. Гаворыць, такі шанец выпадае раз у жыцці,   чаму б  ім не скарыстацца.

Салодкі падарунак кожнаму дзіцяці

Кожны госць Галоўнай ёлкі атрымаў салодкі падарунак ад кіраўніка дзяржавы. Але куды больш прыемныя  эмоцыі і ўражанні, якія маюць смак самага сапраўднага Новага года. Што можа быць больш салодкім!

Акцыя "Нашы дзеці" прадоўжыцца да 10 студзеня

І гэта яшчэ не фінал добрай навагодняй гісторыі. Акцыя "Нашы дзеці" традыцыйна прадоўжыцца да 10 студзеня. Мэта адна - падарыць радасць і ўвагу тым, хто асабліва мае патрэбу  ў клопаце - нашым дзецям. Яны для нас, дарослых, робяць куды больш - саграваюць нашы сэрцы, дапамагаюць забыцца на мітусню  дзён і вучаць таксама шчыра радавацца дробязям. Гледзячы на іх, немагчыма забыць, што ўнутры кожнага з нас жыве дзіця, якое таксама верыць у цуд.