ДАІ Мінскай вобласці сочыць за перамяшчэннем байкераў

4 апреля 2022

На дарогах усё больш двухколавага транспарту. ДАІ Мінскай вобласці ўважліва сочыць за адкрыццём байк-сезона. Менавіта ў першыя цёплыя дні года па статыстыцы часцей здараюцца аварыі з удзелам двухколавых сродкаў. Каб  прадухіліць здарэнні, з уладальнікамі мотатранспарту праводзяць гутаркі ў рамках тэматычнай акцыі. Раяць пасля зімовага перапынку аднавіць навыкі кіравання і падчас руху, не здзяйсняць рэзкіх манеўраў. 

Праводзіць ДАІ гутаркі і з аўтааматарамі. Да з'яўлення на дарогах вялікай колькасці матацыклаў і веласіпедаў раяць рыхтавацца загадзя. Для бяспекі - часцей глядзець у люстэрка задняга віду і быць больш асцярожнымі падчас перастраенняў.