117 км гірлянд і амаль 90 фігур - Мінск упрыгожваюць да Новага года

25 ноября 2021
117 кіламетраў гірлянд і амаль 90 аб'ёмных фігур. Сталіцу працягваюць упрыгожваць да Новага года. "Святлодыёдны касцюм" зараз прымярае Галоўная ёлка. LED-шоу на Кастрычніцкай плошчы забяспечаць больш чым 20 тысяч пікселяў. Так, на іглічным пано будуць з'яўляцца анімацыйныя малюнкі. Неўзабаве цэнтральную лакацыю папоўняць і ноу-хау сезона: 28 светлавых фантанаў. З'явяцца і іншыя 3D-фігуры.

Уключыць ілюмінацыю ў сталіцы плануюць у сярэдзіне снежня. Зараз жа трэйлер зімовай казкі дэманструюць вітрыны сталічных універмагаў. За шклом - снежныя пейзажы, рознакаляровыя гірлянды і навагоднія падарункі.