З-за спякоты ў Японіі шпіталізаваныя амаль 500 чалавек

19 мая 2015

У Японіі спякота. За мінулы тыдзень у краіне былі шпіталізаваныя амаль 500 чалавек. З-за цеплавых удараў двое загінулі. Паводле звестак сіноптыкаў, за апошнія дні ў многіх раёнах краіны паветра прагрэлася да 30 градусаў вышэй за нуль. Жыхарам Японіі рэкамендуюць паменш знаходзіцца на сонцы і карыстацца парасонамі. Нагадаем, летам мінулага года з цеплавымі ўдарамі шпіталізавалі 53 тысячы японцаў. Загінулі звыш 3 соцень чалавек.