Фламінга паружавелі

12 июня 2013

Новыя жыхары сталічнага заапарка ўжо справілі наваселле, акліматызаваліся і пачалі набываць колер, які адпавядае іх назве - ружовыя. Арнітолагі сцвярджаюць: у нашых кліматычных умовах птушкі бялеюць, і каб падтрымліваць колер, акрамя стандартнага меню (збожжавых і гародніны), ім патрэбны менавіта чырвоныя буракі. Такое збалансаванае харчаванне з лішкам замяняе птушкам морапрадукты, якімі яны звычайна харчуюцца прыродзе.