Фінальным акордам урачыстасці стане гала-канцэрт ля стэлы "Мінск - горад-герой"

3 июля 2018

Працягваюцца народныя гулянні і зараз. Кірмашы, турнір па сілавым экстрыме, велаквест, вулічныя гонкі, дыскатэкі і яшчэ дзясяткі забаўных і пазнавальных праектаў. Фінальным акордам урачыстасці стане гала-канцэрт ля стэлы "Мінск - горад-герой". Там зараз знаходзіцца здымачная група Агенцтва тэленавін.

На сувязі - карэспандэнт Іна Пілевіч. Пахмурнае надвор'е зусім не перашкода святу. Гэта даказваюць тысячы гараджан і гасцей сталіцы, якія ў гэтыя хвіліны збіраюцца тут, ля стэлы "Мінск - горад-герой". Гледачы запасліся парасонамі, дажджавікамі і чакаюць грандыёзнага гала-канцэрта пад адкрытым небам. Яго першыя акорды прагучаць літаральна праз некалькі хвілін. Пачатак назначаны на 21:00.

Спецыяльна да Дня Незалежнасці ля Музея Вялікай Айчыннай на праспекце Пераможцаў устаноўлена сцэна, светлавое і гукавое абсталяванне. Неўзабаве на падмостках з'явяцца зоркі айчыннай эстрады. Канцэрт прысвечаны Году малой радзімы, аб’яўленым у нашай краіне. Праграма будзе складацца з 6 тэматычных блокаў - па колькасці абласцей. У кожным аддзяленні выступяць папулярныя артысты - выхадцы таго або іншага рэгіёна. У гэты святочны вечар для ўсёй краіны праспяюць Алёна Ланская, Іна Афанасьева, Іскуі Абалян, Тэа, Ганна Шаркунова, Ларыса Грыбалёва, Анатоль Ярмоленка. І зараз я папрашу рэжысёраў паказаць некалькі інтэрв'ю з артыстамі, якія нам атрымалася запісаць на бэкстэйджы.

Традыцыйна самым эмацыянальным і кранальным момантам гэтага вечара стане акцыя "Праспяваем гімн разам!". У 22:55 уся краіна ва ўнісон праспявае запаветныя радкі "Мы беларусы, мірныя людзі". Гэты праект сапраўды гуртуе і аб'ядноўвае. Бо гімн - адзін з сімвалаў Незалежнасці. І на фінальных словах, роўна ў 23 гадзіны неба над Мінскам расфарбуе святочны салют. Ён прагрыміць у сталіцы з шасці пазіцый. Бясспрэчна, лепшы пункт для таго, каб атрымаць асалоду ад маляўнічага дзейства тут, ля стэлы "Мінск - горад-герой". Тут сканцэнтравана асноўная колькасць тэхнікі. Але салют - зусім не фінал маштабнай урачыстасці. Пасля святочных залпаў - дыскатэка. Публіку натхняць групы "Радыёхваля", Alen Hit, “Аўра”. Завершыцца музычная праграма апоўначы.