Люты ў Баранавічах пройдзе пад знакам здаровага ладу жыцця

30 января 2016

Аб гэтым сёння было заяўлена ў першай моладзевай сталіцы Беларусі. Менавіта такое званне носяць сёлета Баранавічы. Напярэдадні там пачаўся першы ў 2016 годзе моладзевы фестываль, і далёка не апошні. Студэнцкія форумы, інтэрактыўныя пляцоўкі, выставы і экспазіцыі - усё гэта толькі ў першы дзень маштабнага свята. Сёння свята прадаўжаецца. У моладзевай сталіцы зараз працуе мая калега Улада Карніцкая, яна выходзіць на прамую сувязь са студыяй.

У лютым у моладзевай сталіцы Беларусі атмасфера будзе спартыўная - тут пройдзе турнір па гіраваму спорту. Не менш відовішчнымі абяцаюць стаць спаборніцтвы па каратэ, боўлінгу і більярдзе.

Ну а пакуль аб тым, што адбываецца зараз - у другі, і як тут прынята гаварыць, асноўны дзень фестывалю, мабыць галоўная падзея - гэта ўручэнне ключа ад моладзевай сталіцы нашай краіны мэру горада. Давайце паглядзім, як гэта было.

Нагадаем, моладзевую сталіцу Беларусі выбіралі на конкурснай аснове. На гэта званне прэтэндавалі дзесяць гарадоў нашай краіны. Галоўныя крытэрыі іх ацэнкі: узровень ужо праведзеных спартыўных і творчых акцый і флешмобаў ну і, вядома, ініцыятыва моладзі.

У першай моладзевай сталіцы краіны сёлета, згодна з планам, пройдуць больш як 130 яркіх падзей, якія аб'яднаюць юнакоў і дзяўчат з усёй краіны. Лейтматыў, вядома, не ў забаве, а ў тварэнні і творчай рэалізацыі.

Сёння ў моладзевай сталіцы арганізаваныя інтэрактыўныя пляцоўкі дзіцячай творчасці, экалога-турыстычная, тэатральная і спартыўная - увогуле, на любы густ.

Усе пляцоўкі працягнуць сваю працу да самага вечара, а прама зараз тут пачынаецца дыялог моладзі з міністрам адукацыі ў адкрытым фармаце: тут можна задаць любыя пытанні і прапанаваць свае ідэі. І мяркуючы па настроі ў кулуарах, размова будзе максімальна шчырай.