Каля тысячы школьнікаў Гомельскай вобласці напішуць "Лісты вызваліцелям"

4 мая 2019

Словы падзякі,  пакладзеныя на паперу,  перададуць удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Частка лістоў будзе апублікаваная на старонках рэгіянальных газет. Арганізатарам праекта выступіў  Рэспубліканскі саюз моладзі і піянерская арганізацыя.  Сёння акцыя "Ліст вызваліцелю"  прайшла ў школе № 25 Гомеля, якая носіць імя Барыса Царыкава,   героя Савецкага Саюза. Некаторыя вучні пісалі з сучаснага ў мінулае: сваім загінуўшым прадзедам. Затым лісты склалі ў франтавы трохвугольнік  і перадалі  двум адрасатам і мясцовым выданням.

У 25-й школе ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі  з імем героя Барыса Царыкава. Да 10 мая ўдзельнікам акцыі можа стаць любы ахвотнік.