Новага пераможца шостага сезона "Голас. Дзеці" вызначаць у спецыяльным дадатковым выпуску шоу

16 мая 2019

Новага пераможца шостага сезона "Голас. Дзеці" вызначаць у наступную пятніцу ў спецыяльным дадатковым выпуску шоу. Усе фіналісты пазмагаюцца за прыз яшчэ раз. Пра гэта паведамляе расійскі Першы канал. Нагадаем, дзеючую пераможніцу Мікелу Абрамаву - дачку спявачкі Алсу - гэтага статусу пазбавілі. Расследаванне паказала накрутку галасоў. 30 000 званкоў і больш як восем тысяч фальшывых СМС-паведамленняў былі адпраўленыя ў падтрымку дзяўчынкі. Хто вінаваты ў гэтай сітуацыі, пакуль няясна.