Фестываль "Алімпія" збярэ на Іслачы працоўную моладзь з усёй краіны

24 августа 2018

Форум адкрываецца сёння ў Валожынскім раёне. Актывісты БРСМ з розных рэгіёнаў працуюць на буйных прадпрыемствах, у міністэрствах і арганізацыях. Удзел пацвердзілі 16 каманд. Штогод "Алімпія" аб'ядноўвае агульнай тэмай сотні маладых, творчых, спартыўных і крэатыўных юнакоў і дзяўчат. Сёлета фестываль праводзіцца пад слоганам "РАЗАМ: насустрач II Еўрапейскім гульням - 2019!". Акцэнт на папулярызацыі галоўнай спартыўнай падзеі наступнага лета, якую прымае наша краіна. А каманды выступяць у вобразах краін-удзельніц.