Федэрыка Магерыні адклала візіт у Мінск

3 октября 2019

Кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза  Федэрыка Магерыні  адклала візіт у Беларусь  для ўдзелу ў мерапрыемстве па праграме "Усходняе партнёрства" ў сувязі з шэрагам змяненняў  парадку дня розных удзельнікаў. Гэта паведамілі ў знешнепалітычнай службе ЕС.

МЗС Беларусі перанос візіту Магерыні ў Мінск, запланаванага  на 4-5 кастрычніка,  пацвердзіў. Як адзначыў прэс-сакратар МЗС  Анатоль Глаз,  рашэнне прынята пасля кансультацый з беларускім бокам.