Федэрацыя прафсаюзаў пачынае клімат-кантроль прадпрыемстваў

1 декабря 2018

Тэхнічныя інспектары пабываюць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, каб праверыць выкананне норм аховы працы. Асаблівая ўвага ў халодны час года - тэмпературы ва ўсіх цэхах і кабінетах. Таксама на кантролі спецадзенне і абутак для супрацоўнікаў. Правяраць будуць і колькасць так званых цёплых перапынкаў для прадстаўнікоў розных прафесій. Паводле заканадаўства, для кожнага работніка, які працуе на вуліцы, павінны быць абсталяваныя месцы для абагравання.

Аляксандр Зайцаў, галоўны тэхнічны інспектар працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: "У мэтах аператыўнага вырашэння пытанняў, якія будуць узнікаць на працоўных месцах, тэхнічныя інспектары гатовыя выехаць у аператыўным парадку. Для гэтага ў нас функцыянуе гарачая лінія як у цэнтральным офісе ФПБ, так і ва ўсіх абласных цэнтрах".

Летась падчас маніторынгу выявілі амаль 2 тысячы парушэнняў. Кампаніі, якім вынеслі папярэджанне год таму, наведаюць у першую чаргу. Праверкі будуць праходзіць увесь снежань. Інспектары наведаюць амаль 5 тысяч прадпрыемстваў