Школы і дзіцячыя паліклінікі пад асаблівай увагай інспектараў ДАІ

18 августа 2016

Перад пачаткам новага навучальнага года міліцыянеры вывучаюць арганізацыю дарожнага руху побач з навучальнымі і медыцынскімі ўстановамі горада. Супрацоўнікі правяраюць бяспечнасць пад'язных шляхоў, наяўнасць дарожнай разметкі, а таксама прысутнасць неабходных дарожных знакаў.

Аляксандр Харавец даведаўся, наколькі бяспечным будзе паход у школу.

Да пачатку новага вучэбнага года два тыдні, а Надзея Шапавалава чарговы раз успамінае правілы дарожнага руху. Разам з маці праходзяць па штодзённым маршруце ад пад'езда да школьных варот. Паводле слоў Ірыны, дарога да вучэбнай установы займае крыху больш за 20 хвілін. Таму чарговы раз пераконваецца: шлях і сёлета бяспечны.

Сёлета бяспечныя маршруты пракладзены да ўсіх навучальных устаноў сталіцы - а гэта каля дзвюх з паловай соцень. Новаю дарогу да парт толькі у 67-й школе асвояць амаль 90 вучняў. Да пачатку вучэбнага года тут падрыхтаваліся загадзя. Таму бацькі могуць быць спакойныя за сваіх дзяцей, сцвярджае дырэктар.

Бяспечнасць школьнікаў і пад асобай увагай ДАІ. Аўтаінспектары правяраюць агароджу ўздоўж навучальных устаноў, наяўнасць дарожных знакаў і разметкі, працу святлафораў на пешаходных пераходах. Завяршыць праверкі плануюць да канца жніўня.

Зрэшты, зрабіць больш бяспечным шлях да вучэбных устаноў або паліклінік могуць і самі мінчане. Свае заўвагі і прапановы па арганізацыі дарожнага руху можна пакідаць у раённых аддзелах ДАІ.

З 25 жніўня ў краіне стартуе аперацыя "Увага, дзеці!". На працягу 10 дзён вадзіцелям неабходна рухацца з уключаным святлом фар і быць максімальна ўважлівымі ў дварах - нагадваюць у ДАІ. Акрамя таго, на пешаходных пераходах, якія знаходзяцца побач са школамі, будуць дзяжурыць аўтаінспектары і дружыннікі. Яны ў выпадку неабходнасці дапамогуць бяспечна перайсці праезную частку.