Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прапанавала ўдасканаліць сістэму перападрыхтоўкі кадраў

28 июня 2018

Cегодня Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі падчас пасяджэнняў Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях прапанавала ўдасканаліць сістэму перападрыхтоўкі кадраў. Стварыць такія ўмовы, каб наймальнікі былі зацікаўленыя ў навучанні спецыялістаў для сябе. Новыя нормы будуць закладзены ў Генеральнае пагадненне, на якім грунтуюцца ўсе калектыўныя дагаворы ў краіне. Што датычыцца працаўладкавання, то, як было адзначана, напружанасць на рынку працы ў Беларусі знізілася. Паводле звестак статыстыкі, колькасць вакансій у параўнанні з мінулым годам павялічылася больш чым на траціну.