Са жніўня праходзіў конкурс для ўсіх ахвотнікаў - ад бізнесменаў і дзяржаўных тэатраў да рэжысёраў і студэнтаў.
Мінкульт абяцае і гадавое фінансаванне для пракату спектакляў. Радуе, што палова – паводле твораў беларускіх аўтараў. Напрыклад, на камернай сцэне Купалаўскага тэатра, які зараз у сваім сотым сезоне, у перспектыве з'явіцца "Колер Беларусі" паводле альбома Міхаіла Анемпадыстава.
Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру Янкі Купалы гэта не ўпершыню. Ужо паўтара года з поспехам ідзе спектакль "Радзіва Прудок" паводле дзённіка Андрэя Горвата, рэалізаваны па такой жа схеме з Мінкультам.
Білетаў не купіць! Але што ж адбываецца з тэатральнымі тэкстамі ў іх традыцыйным разуменні, як завяшчалі класікі? І дзе новыя імёны ў беларускай драматургіі? Сюжэт з адказамі - у Вольгі Мядзведзь (відэа).
Міністэрства культуры прафінансуе дзесяць новых пастановак
1 декабря 2019













